Аглядная Экскурсія ў БДАМЛМ для зборнай групы
13 мая 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася аглядная экскурсія для зборнай групы, у склад якой увайшлі індывідуальныя наведвальнікі, якія даведаліся аб магчымасці наведаць установу з экскурсійным суправаджэннем для адпаведнай катэгорыі. Падчас экскурсіі ўдзельнікі зборнай групы атрымалі ўнікальную магчымасць агледзець не толькі вонкавыя архітэктурныя асаблівасці будынка былога касцёла Святога Язэпа, але і ўбачыць асаблівасці яго сённяшняга ўнутранага напаўнення, пачуць звесткі пра інтэр’ерныя асаблівасці барочнага збудавання, даведацца пра гісторыю будынка і яго месцічаў.
Вядучы архівіст Н.А.Мізон пазнаёміла наведвальнікаў з архіўнымі дакументамі, прадстаўленымі на экспануемых у чытальнай зале выставах «Яго багаты плён» (да 140-годдзя пісьменніка Змітрака Бядулі) і «Горнымі дарогамі. Каўказ» (да 100-годдзя мастака Барыса Аракчэева).
Уведзены ў практыку вопыт зборных экскурсійных груп з’яўляецца карысным у папулярызацыі дзейнасці БДАМЛМ.
![]() |
| 1. Экскурсія ў БДАМЛМ для зборнай групы |
![]() |
| 2. Н.А.Мізон знаёміць наведвальнікаў з выставай «Яго багаты плён» |

