«Пераможны май – жывая памяць»: супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным 81-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
Архівісты ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» прынялі удзел ва ўрачыстым мітынгу «Пераможны май – жывая памяць» каля Брацкай магілы савецкіх воінаў, партызан, партыйных і савецкіх работнікаў. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай вертыкалі ўлады, грамадскіх аб’яднанняў і працоўных калектываў. Памяць загінуўшых герояў ушанавалі падчас Агульнанацыянальнай хвіліны маўчання і ўскладання кветак да брацкай магілы.
Удзел архівістаў – сімвал сувязі мінулага і сучаснасці. Яны не толькі аберагаюць дакументы даўніны, але і выступаюць мостам памяці паміж подзвігам народа і будучымі пакаленнямі, захоўваючы гістарычную праўду аб мужнасці і гераізме.
На фота: Падчас урачыстага мітынгу ля Брацкай магілы савецкіх воінаў, партызан, партыйных і савецкіх работнікаў у Маладзечне.
![]() |
![]() |
![]() |


