Аб дэманстрацыі дакументальнага фільма «Крэпасць-герой» для супрацоўнікаў РУП «Магілёўэнерга» установай «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
Напярэдадні 9 мая супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» сустрэліся з калектывам філіяла РУП «Магілёўэнерга» Магілёўскія электрычныя сеткі, дзе быў праведзены кіналекторый, прымеркаваны да 85-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны і абароны горада Магілёва. Для калектыву філіяла была прадстаўлена дакументальная выстава, прысвечаная абароне г.Магілёва і прадэманстраваны дакументальны фільм «Крэпасць-герой», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
| 1. Загадчык аддзела С.М.Брузгіна расказвае пра фільм |
![]() |
| 2. Кадры з фільма |
![]() |
| 3. Супрацоўнікі РУП «Магілёўэнерга» праглядаюць дакументальны фільм |


