БДАМЛМ на ўроку з дэманстрацыяй фільма «Крэпасць-герой»

6 мая 2026 г. Алена Аляксандраўна Макаранка, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей БДАМЛМ), і Дзмітрый Сяргеевіч Самахвалаў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў архіва-музея, правялі ўрок для 5 класаў сярэдняй школы №4 г.Мінска з дэманстрацыяй фільма «Крэпасць-герой», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства праводзілася ў рамках акцыі «Архівы-школе».

Прадстаўнікі БДАМЛМ распавялі пра значэнне памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны для беларускага народа і пра архіўныя ўстановы як інстытуты сацыяльнай памяці. Нягледзячы на юны ўзрост, школьнікі з цікавасцю слухалі прамоўцаў, а пасля прагляду фільма задавалі пытанні. У канцы кіналекторыя яны выказалі пажаданне наведаць БДАМЛМ з экскурсіяй.

 

1. А.А.Макаранка і Д.С.Самахвалаў на ўроку ў СШ №4
2. Клас падчас прагляду кінафільма
3. Клас слухае пра архівы
4. А.А.Макарэнка распавядае пра БДАМЛМ
5. Дарослыя пра гэта яшчэ не ведаюць, а дзеці ўжо абдумваюць ідэю экскурсіі