«XXVI Узвышаўскія чытанні» пройдуць у БДАМЛМ

26 мая 2026 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбудуцца «XXVI Узвышаўскія чытанні», штогадовая міждысцыплінарная канферэнцыя, якая арганізуецца БДАМЛМ з 2000 г. Яна атрымала сваю назву ў гонар беларускага літаратурна-творчага аб’яднання «Узвышша», што дзейнічала ў 1926 – 1931 гг. і адыграла значную ролю ў станаўленні сучаснай беларускай літаратуры, аказала ўплыў на іншыя галіны беларускай нацыянальнай культуры. У гэтым годзе чытанні прымеркаваны 100-годдзю «Узвышша».

У рамках канферэнцыі запланаваны наступныя праблемы для абмеркаванняў:

• Пошук і захаванне беларускай літаратурнай і мастацкай спадчыны
• Сучасны стан і перспектывы вывучэння «Узвышша»
• Эстэтыка «узвышаўскай» літаратуры
• Часопіс «Узвышша» ў развіцці беларускай выдавецкай традыцыі
• Фонды асабістага паходжання ў вывучэнні гісторыі «Узвышша»
• Праблема вяртання беларускіх архіўна-музейных каштоўнасцей на радзіму
• Дзеячы літаратуры і мастацтва, юбіляры 2026 г.

Калі вы жадаеце прыняць удзел у XXVI Узвышаўскіх чытаннях, звяртайцеся з заяўкай па электроннай пошце: ipid@bdamlm.by.

Заяўкі прымаюцца да 22 мая 2026 г.