Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў мерапрыемстве, прысвечаным 40-годдзю трагедыі на ЧАЭС
25 красавіка 2026 года ў зале пасяджэнняў Адміністрацыі Навабеліцкага раёна г.Гомеля адбылося ўрачыстае ўручэнне нагрудных знакаў «За заслугі па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» ліквідатарам – жыхарам раёна.
Ад імя гараджан падзяку і прызнальнасць ліквідатарам ЧАЭС выказаў кіраўнік адміністрацыі Навабеліцкага раёна Сяргей Янковіч:
– Дарагія ліквідатары наступстваў чарнобыльскай аварыі! Ваш подзвіг – прыклад мужнасці, самаадданасці і гераізму, праяўлены ў экстрэмальных умовах. Вы, рызыкуючы сваім здароўем і жыццём, сталі на абарону людзей, спынілі распаўсюджванне радыяцыі і прадухілілі яшчэ больш маштабныя наступствы. Мы памятаем тых, хто аддаў сваё здароўе і жыццё, выконваючы свой абавязак.
Узнагароды, заснаваныя Дэпартаментам па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, атрымалі 30 ліквідатараў наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Сярод іх – Сяргей Баленок, Васіль Чыкуноў, Генадзь Рудзянок, Надзея Гарбачова, Васіль Барысенка, Ніна Генералава, Наталля Цецярук, Мікалай Данчанка, Вольга Фрусевіч, Сяргей Дрончанка і іншыя.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прыняла ўдзел сакратар ПА «БРСМ» установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Анастасія Арцем’ева.
На фота: Падчас правядзення мерапрыемства
![]() |
![]() |
![]() |


