26 красавіка 1986 года назаўжды ўпісана ў гісторыю
Напярэдадні Дня памяці трагедыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» правялі для студэнтаў медыцынскага, гандлёва-эканамічнага і тэхналагічнага каледжаў тэматычны паказ дакументальнага фільма «Чарнобыль: хронікі падзей».
Фільм створаны на аснове ўнікальных матэрыялаў з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Ён нагадвае нам пра гераічную працу ліквідатараў, якія дзейнічалі ва ўмовах смяротнай небяспекі, і пра тых, хто заплаціў за выратаванне свету сваім здароўем і жыццём.
Гэтая трагедыя назаўжды застанецца ў памяці чалавецтва як страшны напамінак аб разбуральнай сіле атама.
На фота: Удзельнікі мерапрыемства
![]() |
![]() |
![]() |


