БДАМЛМ на дыялогавай пляцоўцы, прысвечанай 140-годдзю З.Бядулі
24 красавіка 2026 г. вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) Н.А.Мізон прыняла ўдзел у дыялогавай пляцоўцы «Змітрок Бядуля: пісьменнік з душой чулай і паэтычнай», прысвечанай 140-годдзю класіка беларускай літаратуры З.Бядулі, якая адбылася ў філіяле «Беларуская хатка» Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
Аднадумцам па рабоце з матэрыяльнай і духоўнай спадчынай славутага пісьменніка, сярод якіх прысутнічалі музеязнаўцы, даследчыкі літаратуры, журналісты, педагогі і інш., архівіст распавяла пра архіўную спадчыну, звязаную з жыццём і творчасцю З.Бядулі, што захоўваецца ў БДАМЛМ. Магчымасць новых знаходак і распрацоўка новых тэмаў пры вывучэнні дакументаў з фондаў БДАМЛМ, заўсёды моцна прыцягваюць даследчыкаў. Прыклады эўрыстычнага досведу з уласнай працы над выставай «Яго багаты плён», прыведзеныя Н.А.Мізон падчас дыялогу, узмацнілі жаданне спецыялістаў, даследчыкаў і папулярызатараў звяртацца да пошуку патрэбнай інфармацыі ў БДАМЛМ.
![]() |
| 1. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі «Змітрок Бядуля: пісьменнік з душой чулай і паэтычнай» |
![]() |
| 2. Выступ Наталлі Мізон |
![]() |
| 3. Выступ Наталлі Мізон |


