Дзень памяці аб Чарнобыльскай катастрофе ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці

26 красавіка – дзень памяці аб Чарнобыльскай катастрофе.

Напярэдадні 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці адбыўся сход калектыву, падчас якога работнікам архіва быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Чарнобыль: хронікі трагедыі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

17 красавіка 2026 года дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Ганна Карапузава прыняла ўдзел у адкрыцці выстаўкі «Нямірны атам Чарнобыля», арганізаванай у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі і прымеркаванай да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

На выстаўцы прадстаўлены музейныя прадметы, асабістыя рэчы ліквідатараў аварыі, фотакопіі карцін цыкла «Чорная быль» мастака Міхаіла Савіцкага і інш. У ліку матэрыялаў, якія экспануюцца на выстаўцы, былі прадстаўлены і дакументы Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці, якія датычацца гэтай тэмы.

 

1-2. Падчас прагляду фільма
3. Дырэктар архіва Ганна Карапузава на адкрыцці выстаўкі ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі
4. Фрагмент экспазіцыі