Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці падрыхтавана віртуальная выстава дакументаў «З тых часоў прайшло нямала вёснаў…», прысвечаная Міжнароднаму дню памяці аб чарнобыльскай катастрофе і медыцынскім работнікам-ліквідатарам

Выстава «З тых часоў прайшло нямала вёснаў…» прадстаўлена дакументамі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама аб удзеле медыцынскіх работнікаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, матэрыяламі аб агульнай экалагічнай сітуацыі ў Віцебскай вобласці пасля аварыі і мерах радыяцыйнай абароны, звесткамі аб удзеле Віцебскай вобласці ў комплексных праграмах па аздараўленні насельніцтва, пацярпелага ў выніку аварыі, а таксама матэрыяламі аб асвятленні Чарнобыльскай катастрофы ў сродках масавай інфармацыі.