Дэманстрацыя фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі» занальным дзяржаўным архівам у г.Кобрыне

24 красавіка 2026 г. у рамках акцыі «Архівы-школе» супрацоўнікі занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне правялі кіналекторый на тэму «Чарнобыль: хронікі трагедыі» для навучэнцаў 7 класаў сярэдняй школы №9 г.Кобрына.

Гісторыя Чарнобыля – гэта гісторыя пра мужнасць, самаахвяраванне і, на жаль, пра чалавечыя памылкі. Але гэта таксама гісторыя пра надзею. Спадзяёмся, што мы атрымаем урокі з мінулага і пабудуем будучыню без падобных трагедый.

Сёння, у 2026 годзе, калі прайшло ўжо 40 гадоў з моманту аварыі, мы бачым як змяняецца свет. Тэхналогіі развіваюцца, новыя крыніцы энергіі становяцца больш даступнымі, але ўрок Чарнобыля працягвае гучаць набатам. Ён вучыць нас быць пільнымі, крытычна ацэньваць рызыкі і заўсёды ставіць бяспеку на першае месца.

 

1. Выступленне загадчыка аддзела Святланы Зарубы перад вучнямі
2. Дзеці за праглядам фільма