Навучэнцам сярэдняй школы №8 г.Рэчыцы – аб аварыі на Чарнобыльскай АЭС
24 красавіка 2026 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы правялі інфармацыйную гадзіну «У эпіцэнтры Чарнобыля» з навучэнцамі сярэдняй школы №8 г.Речыцы. З мэтай інфармавання аўдыторыі аб падзеях, выкліканых Чарнобыльскай катастрофай, адбылася дэманстрацыя дакументальнага фільма Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў «Чарнобыль: хронікі трагедыі». Пасля гэтага школьнікі даведваліся аб укладзе тагачаснага калектыва Рэчыцкага дзяржархіва ў эвакуацыю і выратаванне дакументаў ліквідаваных прадпрыемстваў і арганізацый зоны адчужэння Брагінскага і Хойніцкага раёнаў і аб подзвігу пажарнага-ліквідатара, фондаўтваральніку архіва Васіля Ігнаценкі.
![]() |
![]() |
| 1-2. У час паказа фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі» |
![]() |
![]() |
| 3-4. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДАРэч С.А.Жарносенка знаёміць навучэнцаў з біяграфіяй і дакументамі пажарнага-ліквідатара В.І.Ігнаценкі |



