Аб удзеле ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у IX Форуме навучэнцаў устаноў агульнай адукацыі, якія ўзаемадзейнічаюць з Акадэміяй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

23 красавіка 2026 г. намеснік загадчыка аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарату ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) Н.А.Пятліцкая прыняла ўдзел у IX Форуме навучэнцаў устаноў агульнай адукацыі, якія ўзаемадзейнічаюць з Акадэміяй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (з міжнародным удзелам). Пляцоўкай правядзення стала ДУА «Сярэдняя школа №152 імя С.С.Бельчанкі г.Мінска». Мэтай правядзення Форуму з’яўлялася садзейнічанне грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню моладзі, фарміраванню духоўных і маральных каштоўнасцей шляхам прыцягнення падрастаючага пакалення да даследавання падзей мінулага і сучаснасці сваёй малой радзімы і ўсёй краіны.

Арганізатарамі канферэнцыі з’яўляюцца Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама, упраўленне па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г.Мінска, установа адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь», гістарычны факультэт установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка», Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа №152 імя С.С.Бельчанкі г.Мінска».

Склад удзельнікаў міжнародны, больш за 110 школьнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Ніжняга Ноўгарада і Іжэўска. У межах Форуму прайшоў конкурс даследчых, творчых і практычных работ.

На пленарным пасяджэнні ганаровым госцем выступіла, а затым працягнула працу ў складзе журы, намеснік загадчыка аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарату БДАКФФД Н.А.Пятліцкая.

 

1. У час урачыстага адкрыцця IX Форуму навучэнцаў устаноў агульнай адукацыі, якія ўзаемадзейнічаюць з Акадэміяй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. 23 красавіка 2026 г., г.Мінск. БДАКФФД
2. У час адкрыцця Пленарнага пасяджэння IX Форума навучэнцаў устаноў агульнай адукацыі, якія ўзаемадзейнічаюць з Акадэміяй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. 23 красавіка 2026 г., г.Мінск. БДАКФФД
3. Намеснік загадчыка аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата БДАКФФД Н.А.Пятліцкая (злева) падчас уручэння памятных кніг дырэктару ДУА «Сярэдняя школа №152 імя С.С.Бельчанкі г.Мінска» А.У.Цітавай (справа). 23 красавіка 2026 г., г.Мінск. БДАКФФД
4. У час работы ў складзе журы намеснік загадчыка аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата БДАКФФД Н.А.Пятліцкая (справа) . 23 красавіка 2026 г., г.Мінск. БДАКФФД