Сумесная віртуальная выстаўка Рэчыцкага і Бранскага дзяржархіваў «Атамная зона Палесся» да 40-годдзя Чарнобыльскай катастрофы

У рамках міжнароднага супрацоўніцтва ўстанова «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» і дзяржаўная казённая ўстанова Бранскай вобласці «Дзяржаўны архіў Бранскай вобласці» падрыхтавалі сумесную віртуальную выстаўку архіўных дакументаў «Атамная зона Палесся», прымеркаваную да 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС (26 красавіка 1986 года).