«Боль Чарнобыля»: стэндавая дакументальная выстава Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Навагрудку
Да 40-годдзя буйной тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі атамнай энергетыкі – аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС) установай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» падрыхтавана стэндавая дакументальная выстава «Боль Чарнобыля», дакументы і фотаздымкі якой расказваюць пра трагічны выбух на ЧАЭС 26 красавіка 1986 г., пацярпелых у першыя дні аварыі і мужнасці ліквідатараў, цяжкіх наступствах катастрофы для Рэспублікі Беларусь, колькасці населеных пунктаў, забруджаных радыёнуклідамі, а таксама аб мерах па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у тым ліку аздараўленні дзяцей, якія пражываюць на забруджаных тэрыторыях, рэгіянальных мерапрыемствах Дзяржаўных праграм па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС па Дзятлаўскаму, Навагрудскаму, Слонімскаму раёнах, у якіх прыярытэтнымі з’яўляюцца здароўе грамадзян, сацыяльная абарона, падтрымка сельскай гаспадаркі, сацыяльна-эканамічнае развіццё.
На фота: Дакументальная выстава Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Навагрудку.
![]() |
