Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб стварэнні Рэчыцкага раённага ліцэя
У пачатку 2000-х гадоў у Рэчыцкім раёне наспела неабходнасць даць магчымасць здольным, таленавітым дзецям з горада і сельскай мясцовасці атрымаць якасную адукацыю і развіць свае творчыя здольнасці. У сувязі з гэтым выйшла рашэнне №2302 Рэчыцкага райвыканкама ад 24 снежня 2003 года, якое паклала пачатак стварэнню ў Рэчыцы раённага ліцэя (Ф. 348. Воп. 1. Спр. 1021. Арк. 72). Новая ўстанова адукацыі была адкрыта ў будынку былой школы па вуліцы Савецкай, 55 і прыняла першых навучэнцаў 10 класа 1 верасня 2004 года.
Асноўнай задачай працы ліцэя з’яўлялася і з’яўляецца стварэнне спрыяльных умоў для развіцця творчага, інтэлектуальнага патэнцыяла вучняў, засваення агульнаадукацыйных каштоўнасцей, фарміравання культурнай і адукаванай асобы, якая свядома падыходзіць да выбару будучай прафесіі. У ліцэі шмат часу ўдзяляецца самастойнай, даследчай працы навучэнцаў, а дзякуючы гібкай структуры факультатываў улічваюцца і індывідуальныя адукацыйныя патрабаванні хлопцаў і дзяўчат. З самага пачатку стварэння ва ўстанове дзейнічае сістэма вучнёўскага самакіравання Ліцэйская Рэспубліка.
![]() |
| 1. ЗДАРэч. Ф.348. Воп.1. Спр.1021. Арк.72 |
![]() |
| 2. Рэчыцкі раённы ліцэй. Побач – бюст гісторыка і архівіста, ураджэнца Рэчыцы Мітрафана Доўнар-Запольскага |

