Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» правялі навучальны семінар па справаводстве для Гомельскай абласной арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»
1 красавіка 2026 года на базе Гомельскай абласной арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» адбыўся навучальны семінар, прысвечаны практычнаму прымяненню Інструкцыі па справаводству ў дзейнасці грамадскага аб’яднання.
Мерапрыемства прайшло ў фармаце жывога дыялогу. Супрацоўнікі архіва разабралі тыповыя памылкі пры афармленні арганізацыйна-распарадчых дакументаў і складанні наменклатуры спраў. Асаблівую ўвагу надалі пытанням вызначэння тэрмінаў захоўвання дакументаў, правядзенню экспертызы іх каштоўнасці і правілам падрыхтоўкі спраў да перадачы ў архіў.
У завяршэнне ўдзельнікі атрымалі адказы на актуальныя пытанні і разам са спецыялістамі разабралі канкрэтныя рабочыя сітуацыі.
На фота: Удзельнікі навучальнага семінара
![]() |
![]() |

