Пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 23 сакавіка 2026 г. №33 зацверджаны дзяржаўны стандарт Рэспублікі Беларусь СТБ 2059-2026 «Справаводства і архіўная справа. Тэрміны і азначэнні»
Стандарт прыняты ўзамен дзеючага да цяперашняга часу СТБ 2059-2013 і ўступае ў сілу з 1 верасня 2026 г. Стандарт распрацаваны Беларускім навукова-даследчым інстытутам дакументазнаўства і архіўнай справы (БелНДІДАС) і ўнесены Тэхнічным камітэтам па стандартызацыі ТК BY 28 «Упраўленне дакументамі».
Уступленне беларускага грамадства ў эпоху лічбавай трансфармацыі, укараненне ў практыку работы прынцыпова новых тэхналогій дакументавання інфармацыі, інфармацыйнага ўзаемадзеяння арганізацый і грамадзян, захоўвання і выкарыстання дакументаў запатрабавалі перагляду замацаванай у СТБ 2059-2013 тэрміналогіі ў частцы як карэкціроўкі ўключаных у стандарт тэрмінаў і азначэнняў, так і распрацоўкі і замацавання новых тэрмінаў з мэтай іх адназначнага прымянення пры распрацоўцы падзаконных нарматыўных прававых актаў, лакальных прававых актаў у сферы архіўнай справы і справаводства, аўтаматызаваных (інфармацыйных) сістэм, прызначаных для стварэння, апрацоўкі і захоўвання дакументаў, іншай дакументаванай інфармацыі.
Набыць афіцыйную версію СТБ 2059-2026 можна ў БелДІСС па адрасе: вул. Наватарская, д.2А, г.Мінск, 220053.
![]() |
| Дзяржаўны стандарт Рэспублікі Беларусь СТБ 2059-2026 «Справаводства і архіўная справа. Тэрміны і азначэнні». |
