Удзел супрацоўнiка Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у мерапрыемстве, прымеркаваным да Года беларускай жанчыны

20 сакавіка 2026 года ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года беларускай жанчыны, загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь І.У.Дарагуш прыняла ўдзел у адкрыцці тэматычнага стэнда «Беларуские женщины – герои Великой Отечественной войны» ў сярэдняй школе №206 імя А.М.Кіжаватава г.Мінска.

У сваім выступленні перад навучэнцамі І.У.Дарагуш расказала пра ролю жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне, пра яе неверагодную стойкасць, самаахвярнасць і мужнасць, праяўленую ў суровыя гады пры абароне Айчыны.

У рамках мерапрыемства І.У.Дарагуш перадала дырэктару школы А.А.Клімковіч навукова-папулярнае выданне «Женщины в партизанском движении Беларуси» з серыі выдавецкага праекта «Партызанский архив».

 

1. Навучэнцы сярэдняй школы №206 імя А.М.Кіжаватава
2. Цырымонія адкрыцця тэматычнага стэнда
3. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш, дырэктар школы А.А.Клімковіч, дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Я.Б.Коршыкава на цырымоніі адкрыцця тэматычнага стэнда
4. І.У.Дарагуш уручае дырэктару школы А.А.Клімковіч навукова-папулярнае выданне «Женщины в партизанском движении Беларуси»
5. Удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства