Удзел дырэктара ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» Сяргея Міклашэвіча ў круглым стале «Знойдзем невядомага салдата: пошук невядомых герояў, якія загінулі ў баях за Гродзеншчыну ў гады Вялікай Айчыннай вайны»
23 сакавіка 2026 года дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» Сяргей Міклашэвіч прыняў удзел у круглым стале «Знойдзем невядомага салдата: пошук невядомых герояў, якія загінулі ў баях за Гродзеншчыну ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Арганізатарамі гэтага мерапрыемства выступілі «ДУК Гродзенская абласная навуковая бібліятэка ім.Я.Ф.Карскага» і Гродзенская гарадская арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Сяргей Іосіфавіч расказаў аб дакументах архіва, якія змяшчаюць матэрыялы аб падзеях і ўдзельніках Вялікай Айчыннай вайны, а таксама інфармаваў аб асаблівасцях афармлення запытаў у архівы і працэсе самастойнай работы з архіўнымі матэрыяламі для пошуку цікавых звестак.
На фота: Выступленне дырэктара ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» Сяргея Міклашэвіча
![]() |
