У Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы выдадзены метадычныя рэкамендацыі «Оптимизация технологических процессов при реставрации архивных документов на бумажных носителях»
У выданні прадстаўлена апісанне розных відаў пашкоджанняў аб’ектаў архіўнага захоўвання, дадзены рэкамендацыі па метадалогіі правядзення базавых тэхналагічных працэсаў рэстаўрацыі артэфактаў на папяровай аснове традыцыйнымі і інавацыйнымі метадамі з выкарыстаннем сучасных матэрыялаў і абсталявання, якія палягчаюць працу рэстаўратараў і павышаюць яе якасць. Тэкст дапоўнены шматлікімі фотаілюстрацыямі.
Прызначана для шырокага кола работнікаў архіваў, бібліятэк, музеяў.
Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДIДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 89-1. Тэл./факс: 373-76-94. Таксама магчымы зварот па электронным адрасе: literatura@belniidad.by.
Кошт выдання без перасылкі – 9 руб. 59 кап., з перасылкай па пошце – 13 руб. 14 кап.
№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГАПЕРУ ААТ «Белінвестбанк» г.Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.
![]() |
| Аптымізацыя тэхналагічных працэсаў пры рэстаўрацыі архіўных дакументаў на папяровых носьбітах |
