Аб правядзенні навучальнага занятку «Складанне тытульнага ліста вопісу спраў» у аддзеле навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь

Аддзелам навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) запланавана правядзенне ў 2026 годзе цыкла навучальных заняткаў, накіраваных на павышэнне прафесіяналізму, матывацыі і эфектыўнасці работнікаў, а таксама на згуртаванне калектыву, абмен вопытам і зніжэнне цякучасці кадраў.

18 сакавіка 2026 г. загадчыкам сектара планавання і метадычнай работы аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў НАРБ М.У.Жук праведзены навучальны занятак №4 «Складанне тытульнага ліста вопісу спраў».

Марыя Уладзіміраўна асвятліла пытанні складання тытульнага ліста вопісу спраў у адпаведнасці з Правіламі работы архіваў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, зацверджаных пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2012 г. №143, прывяла прыклады тытульных лістоў, расказала пра складанасці, якія могуць узнікнуць пры вызначэнні назвы фонду, а таксама звярнула ўвагу на тэхнічнае афармленне тытульнага ліста.

У рамках навучальнага занятку адбылася метадычная нарада з загадчыкам аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм НАРБ В.Ю.Юркевіч. Вольга Юр’еўна засяродзіла ўвагу на вызначэнні дат стварэння і ліквідацыі арганізацыі, на спрэчных момантах, якія ўзнікаюць пры іх вызначэнні, прымяненні афіцыйных скарочаных найменняў арганізацый, а таксама расказала аб магчымасцях выкарыстання ў рабоце модуля «Улiк» АІС «Архiў» і САДД НАФ. Загадчык сектара экспертызы каштоўнасці дакументаў і апісання спраў дзяржаўных арганізацый А.М.Ермашкевіч прывяла прыклады найбольш складаных па структуры тытульных лістоў і расказала работнікам аб тым, як шукаць інфармацыю для іх складання.

Работнікі аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў выказваюць падзяку М.У.Жук і В.Ю.Юркевіч за высокі ўзровень арганізацыі заняткаў, падачы інфармацыі і дапамогу ў вырашэнні складаных пытанняў, якія ўзнікаюць у працэсе работы.

 

1. Падчас занятку
2. Падчас занятку
3. Падчас занятку
4. Падчас занятку
5. Падчас занятку
6. Падчас занятку