Дзяржархівам Віцебскай вобласці арганізаваны Дзень памяці, прысвечаны героям гарадоў Віцебска і Сталінграда
14 сакавіка 2026 года ў рамках праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў» адбылося інфармацыйна-асветніцкае мерапрыемства – Дзень памяці, прысвечаны героям гарадоў Віцебска і Сталінграда.
Мерапрыемствы наведалі звыш 600 чал. – навучэнцаў каледжаў, гімназій, сярэдніх школ і прадстаўнікоў грамадскасці г.Віцебска.
Падчас мерапрыемстваў было прадстаўлена 13 тэматычных блокаў.
Спікерамі выступілі супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці і Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна. Частка выступленняў была прадстаўлена ў выглядзе відэафармату ад Дзяржархіва Валгаградскай вобласці. Была паказана ўнікальная кінахроніка пра Сталінградскую бітву і Беларускую наступальную аперацыю «Баграціён».
Прайшлі квэсты. Самым юным пераможцам квэстаў стала Хвалько Паліна (сярэдняя школа №2). Гэтак жа ўзнагароды за перамогу ў квэстах будуць уручаны Сухадолавай Кіры і Дунец Ягору (гімназія №4), Ігнатаву Раману (сярэдняя школа №38), Ісакавай Таццяне (гімназія №9), Галуза Алене і Даўгалеевай Ульяне (сярэдняя школа №17), Белкінай Марыі, Мірзоевай Эльвіры, Яўненьчык Паўлу (сярэдняя школа №16).
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-3. Праграма мерапрыемства – Дзень памяці, прысвечаны героям гарадоў Віцебска і Сталінграда. |
![]() |
![]() |
| 4-5. Праходзяць мерапрыемствы Дня памяці, прысвечанага героям гарадоў Віцебска і Сталінграда. |
![]() |
| 6. Квэсты на Дні памяці, прысвечаным героям гарадоў Віцебска і Сталінграда, праводзіць старшыня Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства архівістаў» Макарэўская Вольга |





