Святочныя мерапрыемствы ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, прысвечаныя Міжнароднаму жаночаму дню

9 сакавіка 2026 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) прайшлі святочныя мерапрыемствы да Міжнароднага жаночага дня. З самай раніцы ў фае архіва жанчын сустракала кіраўніцтва НАРБ, архіўны Мішка і мужчыны ў святочных касцюмах, якія ўручалі жанчынам НАРБ падарункі.

Таксама для жанчын архіва сіламі работнікаў НАРБ, а таксама педагогаў і навучэнцаў падшэфнай СШ №77 г.Мінска быў арганізаваны святочны канцэрт. З віншавальным словам выступіў дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк. Ён падзякаваў жаночай частцы калектыву архіва за прафесіяналізм і за вялікі ўклад у работу архіўнай галіны, пажадаў усім моцнага здароўя і дабрабыту.

З музычнымі нумарамі выступілі салістка-педагог А.А.Казак, ансамбль навучэнцаў «Баян-мікс», а таксама супрацоўнік НАРБ Р.А.Хрыпаў. Другі год запар жанчын НАРБ віншаваў архіўны маг і прадказальнік Альфрэд.

Свята прайшло ў вясёлай і радаснай атмасферы!

 

1. Мужчыны НАРБ рыхтуюцца сустракаць жанчын
2. Сустрэча жанчын НАРБ
3. Уручэнне кветак і падарункаў
4. Уручэнне кветак і падарункаў
5. Віншаванне А.К.Дземянюка
6. Выступленне А.А.Казак
7. Выступленне ансамбля навучэнцаў «Баян-мікс»
8. Выступленне Р.А.Хрыпава
9. Святочная фотасесія
10. Святочная фотасесія