Аб правядзенні навучальных заняткаў у аддзеле навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў Нацыянальнага архiва Рэспублiкi Беларусь
У рамках запланаванага цыкла навучальных заняткаў для работнікаў аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў Нацыянальнага архiва Рэспублiкi Беларусь 26 лютага 2026 г. і 10 сакавіка 2026 г. былi праведзены заняткі па тэмах «Парадак правядзення навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў» і «Тэхнічнае афармленне вопісаў спраў».
Навучальны занятак №2 «Парадак правядзення навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў» быў праведзены намеснікам загадчыка аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў Ісайчук Н.В. На занятку былі разгледжаны арганізацыйныя пытанні ажыццяўлення работ у адпаведнасці з Парадкам правядзення навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў у ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь», зацверджаным пратаколам пасяджэння ЭМК архіва ад 29 верасня 2022 г. №11. Надзея Васільеўна расставіла акцэнты на афармленні вынікаў работы і прынцыпе аднастайнасці ў рабоце.
На занятку выступіла намеснік дырэктара архіва Стуканава А.А., якая адзначыла неабходнасць узаемадзеяння структурных падраздзяленняў архіва, расказала пра работу па камплектаванні, падрабязна спынілася на пытаннях фарміравання назіральных спраў крыніц камплектавання архіва.
Навучальны занятак №3 «Тэхнічнае афармленне вопісаў спраў» быў праведзены загадчыкам сектара тэхнічнага афармлення спраў аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў Баранавай Т.А. На занятку былi разгледжаны тэхнічныя пытанні афармлення вопісаў спраў пастаяннага захоўвання, вопісаў спраў па асабовым складзе і вопісаў спраў часовага (звыш 10 гадоў) захоўвання: камп’ютарны набор, склад вопісаў, навукова-даведачны апарат, нумарацыя вопісу, афармленне выніковага запісу і ліста-завярыцеля вопісу спраў.
Таццяна Аляксандраўна падрабязна спынілася на пытаннях афармлення і складу рэквізітаў у адпаведнасці з Інструкцыяй па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, зацверджанай пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2025 г. №65.
На занятку выступіла загадчык аддзела архіўных аўтаматызаваных тэхналогій Жылінская М.М., якая асвятліла пытанні працы ў праграме Microsoft Word, сумяшчальнасці версій Windows, фармаце файлаў DOCX, які забяспечвае лепшую сумяшчальнасць, а таксама неабходнасці захавання выніковых дакументаў у фармаце PDF. Марыя Мікалаеўна дадаткова растлумачыла работнікам аддзела аб рабоце ў папках на серверы архіва і персанальным камп’ютары, аб неабходнасці капіравання і захавання важнай і актуальнай інфармацыі.
Навучальныя заняткі накіраваны на павышэнне прафесіяналізму, матывацыі і эфектыўнасці работнікаў, а таксама на згуртаванне калектыву, абмен вопытам і зніжэнне цякучасці кадраў.
Работнікі аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў адзначылі важнасць і неабходнасць актуалізацыі ведаў і прымянення іх на практыцы, падзякавалі Баранаву Т.А., Жылінскую М.М., Ісайчук Н.В. і Стуканаву А.А. за высокі ўзровень арганізацыі заняткаў і падачы інфармацыі.
![]() |
| 1. Падчас занятку |
![]() |
| 2. Падчас занятку |
![]() |
| 3. Падчас занятку |
![]() |
| 4. Падчас занятку |
![]() |
| 5. Падчас занятку |
![]() |
| 6. Падчас занятку |
![]() |
| 7. Падчас занятку |






