У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава творчых работ «Вясновы вернісаж»

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адкрылася выстава творчых работ «Вясновы вернісаж».

Экспазіцыя аб’яднала ўнікальныя вырабы ручной працы: жывапіс, вышыўку, вырабы і фларыстыку, створаныя архівістамі. Мерапрыемства заклікана раскрыць таленты супрацоўнікаў НАРБ, падарыць святочны настрой і падкрэсліць атмасферу творчасці ў калектыве. Выстава – гэта сумесны праект з фотапрактыкумам «Пазітыў» Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы г.Мінска. У экспазіцыі прадстаўлена аўтарская фотавыстава Кацярыны Сяньковай, а таксама творчыя работы членаў гуртка. Выстава падрыхтавана пры ўдзеле першаснай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» НАРБ.

«Вясновы вернісаж» – унікальны шанец убачыць калег з новага боку. За строгімі справаздачамі і шчыльнымі графікамі хаваюцца сапраўдныя таленты: майстры пэндзля, віртуозы рукадзелля і мастакі з чулым поглядам на свет.

Хай вясна пачнецца з творчасці і прыгажосці!

 

1. З прывітальным словам на адкрыцці выставы выступаюць дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк, намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок і старшыня першаснай арганізацыі ГА «БСЖ» НАРБ М.А.Старасценка
2. Знаёмства з экспанатамі ручной работы
3. Знаёмства з экспанатамі ручной работы
4. Знаёмства з экспанатамі ручной работы
5. Аўтар Н.В.Ісайчук са сваімі работамi
6. Знаёмства з экспанатамі ручной работы
7. Аўтар А.А.Стуканава са сваімі работамi
8. Унікальныя вырабы, вырабленыя рукамі работнікаў НАРБ
9. Унікальныя вырабы, вырабленыя рукамі работнікаў НАРБ
10. Унікальныя вырабы, вырабленыя рукамі работнікаў НАРБ
11. Унікальныя вырабы, вырабленыя рукамі работнікаў НАРБ
12. Аўтар А.У.Кушнова са сваімі работамi
13. Фотавыстава фотапрактыкума «Пазітыў»