Аб правядзенні ўрачыстага мерапрыемства ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» напярэдадні Дня жанчын

06.03.2026 напярэдадні першага вясновага свята – Дня 8 сакавіка – ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» ў цёплай і вельмі сяброўскай абстаноўцы прайшло мерапрыемства – віншаванне галоўных працаўнікоў архіўнай галіны, арганізаванае нешматлікай, але ад гэтага не менш значнай мужчынскай часткай калектыву пры дапамозе прафсаюзнага лідэра Вазвышаевай І.Л. і найбольш актыўнай часткі саміх гераінь свята. Цёплыя словы прывітання, музычныя віншаванні, шчырыя пажаданні, сяброўскія замалёўкі з дакладным трапленнем у характар кожнай работніцы калектыву, уключаючы дырэктара, салодкія падарункі і сертыфікаты ад прафсаюза – вясна пачынаецца выдатна!

 

1. Калектыў архіва.
2-5. Супрацоўнікі архіва падчас мерапрыемства.