Дзяржархіў Віцебскай вобласці працягвае праводзіць мерапрыемствы ў рамках праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў»

26 лютага 2026 г. Дзяржархіў Віцебскай вобласці, які выступае адным з заснавальнікаў праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў», разам з сузаснавальнікамі Віцебскай абласной бібліятэкай імя У.І.Леніна і Віцебскім абласным музеем Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова правёў сустрэчу з грамадскасцю.

Праект «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў» закліканы аб’яднаць моладзь Беларусі і Расіі для захавання гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне.

У рамках мерапрыемства адбылася лекцыя навуковага супрацоўніка Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова Глеба Арлоўскага аб фарміраванні архітэктурнага ансамбля плошчы Перамогі ў горадзе Віцебску.

Дзяржархівам Віцебскай вобласці праведзена дэманстрацыя хроніка-дакументальнага фільма «Вызваленне Віцебска», падрыхтаванага БДАКФФД.

Архівам таксама былі прадстаўлены банэрныя выставы дакументаў «Варонка ў варонку, выдзеўбана і зняверана гэтая зямля…» і «Летам 1944-га».

У мерапрыемства прынялі ўдзел больш за 110 чалавек – студэнтаў ВНУ, навучэнцаў каледжаў і мастацкіх школ, прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі «Залаты ўзрост».

 

1. Банэр мерапрыемства ў рамках праекту «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленьняў».
2. Ля банэрнай выставы дакументаў «Летам 1944-га»: выставу прадстаўляе вядучы архівіст Мясаедава Святлана.
3. Падчас лекцыі Глеба Арлоўскага, навуковага супрацоўніка Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова, аб фарміраванні архітэктурнага ансамбля плошчы Перамогі ў горадзе Віцебску.