Кіналекторый у сярэдняй школе №7 г.Рэчыцы
26 лютага 2026 года ў сярэдняй школе №7 г.Рэчыцы прайшоў кіналекторый. Увазе навучэнцаў быў прадстаўлены дакументальны фільм «Да 100-годдзя Бярэзінскага біясфернага запаведніка», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Перад паказам фільма супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы расказалі школьнікам аб гісторыі запаведніка, створанага ў 1925 годзе. У час прагляду хлопцы і дзяўчаты даведваліся аб тым, як развіваўся запаведнік, чым займаліся і займаюцца яго работнікі, якія прадстаўнікі флоры і фаўны насяляюць гэты ўнікальны помнік прыроды і інш.
![]() |
![]() |
| 1-2. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДАРэч С.А. Жарносенка расказвае школьнікам аб Бярэзінскім біясферным запаведніку |
![]() |
| 3. У час паказа фільма «Да 100-годдзя Бярэзінскага біясфернага запаведніка» |


