У БелНДІДАС 24 сакавіка 2026 г. адбудзецца навучальны вебінар па тэме «Стварэнне і вядзенне архіва арганізацыі. Навукова-тэхнічная апрацоўка дакументаў»


Установа «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» праводзіць 24 сакавіка 2026 г. (з 9.00 да 14.00) навучальны вебінар па тэме «Стварэнне і вядзенне архіва арганізацыі. Навукова-тэхнічная апрацоўка дакументаў».

Пытанні, якія разглядаюцца на вебінары:

1. Заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства, дзяржаўны кантроль за яго выкананнем, адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.
2. Парадак стварэння архіва і арганізацыя яго работы.
3. Віды, задачы і функцыі архіваў; парадак распрацоўкі Палажэння аб архіве, службовых інструкцый, іншых лакальных прававых актаў.
4. Экспертыза каштоўнасці дакументаў у справаводстве і архіве арганізацыі. Пералікі дакументаў з указаннем тэрмінаў захоўвання. Праект новага Пераліку тыпавых дакументаў: плануемыя змяненні. Асаблівасці прымянення пералікаў дакументаў у розных арганізацыях.
5. Вызначэнне тэрмінаў захоўвання дакументаў. Асаблівасці вылічэння тэрмінаў захоўвання дакументаў, якія падлягаюць праверцы падатковымі органамі.
6. Падрыхтоўка і перадача спраў на захоўванне ў архіў арганізацыі. Складанне зводных вопісаў спраў у архіве арганізацыі.
7. Знішчэнне дакументаў і спраў з тэрмінамі захоўвання, якія скончыліся. Складанне акта на знішчэнне.
8. Перадача ў архіў арганізацыі электронных спраў. Інфармацыйная сістэма архіва арганізацыі, АІС «Ведамасны архіў». Асаблівасці складання зводных вопісаў электронных спраў.
9. Асаблівасці знішчэння дакументаў у электронным выглядзе, уключаючы электронныя дакументы.

Кошт удзелу ў вебінары 160,00 рублёў без ПДВ (аснова – падпункт 1.2. пункта 1 артыкула 326 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Вебінар праводзяць: дырэктар БелНДІДАС кандыдат гістарычных навук А.Я.Рыбакоў, загадчык аддзела дакументазнаўства А.В.Шумская, загадчык аддзела архівазнаўства С.Я.Купрыянаў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства кандыдат гістарычных навук К.П.Дзярновіч і навуковы супрацоўнік аддзела архівазнаўства І.У.Лютарэвіч, якія з’яўляюцца аўтарамі нарматыўных прававых актаў, навучальных і метадычных дапаможнікаў па справаводстве і архіўнай справе.

Нашы рэквізіты: р/р BY67BLBB36320100129230001001 у ААТ «Белінвестбанк» г.Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.

Жадаючыя прыняць удзел у вебінары запаўняюць дакументы з сайта (belniidad.by), рубрыка «Правядзенне навучальных семінараў». Накіроўваюць заяўку і дакументы на электронную пошту: 4ukovi4@belniidad.by.

Кантактная асоба – Чуковіч Марына Уладзіміраўна, тэлефон 363 02 05 (панядзелак−чацвер з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00).

Слухачам, якія прайшлі навучанне на вебінары, выдаецца сертыфікат аб навучанні дзяржаўнага ўзору.