23 і 24 лютага 2026 г. у рамках акцыі «Архівы – Школе» і праекта «Юны архівіст» у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці былі арганізаваны семінары-практыкумы для замежных студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава
На семінарах-практыкумах студэнты азнаёміліся з гісторыяй архіўнай справы ў Беларусі, асноўнымі задачамі і напрамкамі дзейнасці архіва, комплексам дакументаў, якія захоўваюцца ў ім, а таксама атрымалі ўяўленне аб арганізацыі архіўна-даследчай работы ў чытальнай зале архіва. Падчас мерапрыемства быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, і віртуальны выставачны праект пра горад Віцебск «…мне чамусьці вельмі хацелася трапіць у Віцебск…». Таксама для адной з груп была праведзена экскурсія па архіве.
![]() |
![]() |
| 1-2. У чытальнай зале архіва |
![]() |
| 3. У адным з архівасховішчаў |


