Экскурсія ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» для маладых супрацоўнікаў аддзелаў прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама

19 лютага 2026 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» адбылася экскурсія для працоўнай моладзі аддзелаў прымусовага выканання Магілёўскага раёна, Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў г.Магілёва галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама.

У актавай зале архіва супрацоўнікі азнаёмілі гасцей з дакументальнай выставай, прысвечанай гісторыі прафесіі судовага выканаўцы на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Сярод прадстаўленых дакументаў: загады і інструкцыі судавыканаўцаў, справаздачы аб рабоце, пратакол першай нарады судовых выканаўцаў Магілёўскай вобласці і іншыя дакументы.

Падчас наведвання архіва экскурсанты таксама наведалі чытальную залу, азнаёміліся з банэрнай і стэндавай выставамі. У завяршэнні мерапрыемства быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Партызанская рэспубліка», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г.Дзяржынск).

Экскурсія дазволіла супрацоўнікам, якія нядаўна распачалі свой шлях у органах прымусовага выканання, з дапамогай архіўных дакументаў больш даведацца пра гісторыю выбранай імі прафесіі.

 

1.Удзельнікі экскурсіі знаёмяцца са стэндавай выставай.
2-3. Азнаямленне з дакументальнай выставай, прысвечанай гісторыі прафесіі судовага выканаўцы.
4-5. У час наведвання архівасховішча.
6. Азнаямленне з банэрнай выставай.