Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадстаўляе віртуальную выставу «Валянціна Андрэеўна Ільічова – архівіст, археограф, начальнік Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР (да 100-годдзя са дня нараджэння)»
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь у Год беларускай жанчыны прадстаўляе віртуальную выставу, прысвечаную прафесійнай дзейнасці архівіста, археографа, начальніка Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР Валянціны Андрэеўны Ільічовай.
Гэта выстава паказвае значны ўклад Валянціны Андрэеўны ў вырашэнне важнейшых задач па станаўленню і ўмацаванню архіўнай галіны Беларусі ў 1950-я гг. Пад яе кіраўніцтвам у 1952-1959 гг. у Цэнтральным дзяржаўным архіве Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР (зараз – Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь) праводзілася маштабная работа ў галіне забеспячэння захаванасці дакументальных матэрыялаў, камплектавання, удасканалення навукова-даведачнага апарата і навукова-тэхнічнай апрацоўкі архіўных фондаў, а таксама выкарыстання архіўных дакументаў. Акрамя таго, асаблівую ўвагу Валянціна Андрэеўна Ільічова надавала рабоце па павышэнню прафесійнай кваліфікацыі работнікаў архіва.
Прадстаўленая віртуальная выстава арыентавана на даследчыкаў, навучэнцаў і шырокае кола асоб, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі і біяграфіяй захавальнікаў яе дакументальнай памяці.
Пры падрыхтоўцы выставы ў мэтах павышэння нагляднасці і якасці візуальнага рада праводзілася апрацоўка фатаграфій і генерацыя тэматычных выяў з выкарыстаннем тэхналогій штучнага інтэлекту. Арыгінальныя фатаграфіі прадстаўлены ў фондзе №250 «Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь».
![]() |
