Удзел архівістаў БДАМЛМ у перадачы «Дыялогі пра культуру» Беларускага радыё

12 лютага 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прынялі ўдзел у вядомай праграме «Дыялогі пра культуру» на канале «Культура» Беларускага радыё. Вядучая праграмы, журналіст Галіна Шаблінская, прапанавала абмеркаваць значную падзею ў жыцці культурнай грамадскасці – 105-гадовы юбілей класікаў беларускай літаратуры Івана Шамякіна і Івана Мележа. У гутарцы прынялі ўдзел вядучы навуковы супрацоўнік Д.С.Самахвалаў і вядучы архівіст Н.А.Мізон – куратары выстаў «Непрыдуманы Шамякін. Ад дакументаў да экрана» і «Крыніца натхнення – жыццё народа», якія падрыхтаваны на падставе дакументаў БДАМЛМ і прэзентаваны шырокай публіцы апошнім часам. Архівісты і журналіст разважалі на тэмы актуальнасці напісанага творцамі, гаварылі пра дакументы, прадстаўленыя на выставах, і іх значэнне для разумення літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя і ўспрыняцця яго сучаснымі чытачамі і даследчыкамі, раскрывалі нюансы архіўнай работы, выказвалі радасць ад неспадзяваных новых паступленняў у фонды класікаў падчас публічных прэзентацый выстаў.

Гутарку архівістаў у перадачы «Дыялогі пра культуру» можна паслухаць па спасылцы.

На фота: Д.С.Самахвалаў і Н.А.Мізон у студыі Беларускага радыё