Аб наведванні Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці вучнямі школы №5 г.Брэста

4 лютага 2026 года Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі вучні 7-га класа ДУА «Сярэдняя школа №5 г.Брэста імя С.С.Смірнова».

У рамках мерапрыемства школьнікі наведалі архівасховішча, дзе пазнаёміліся з арганізацыяй захоўвання дакументаў, даведаліся аб відах работ, якія праводзяцца ў лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў, прынялі ўдзел у інтэрактыўным занятку, разгадваючы рэбусы па архіўнай тэматыцы.

Цэнтральнай часткай мерапрыемства стала лекцыя пра генацыд беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны, заснаваная на архіўных дакументах. У лекцыі таксама былі выкарыстаны дакументальныя матэрыялы, размешчаныя ў раздзеле «Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе» на сайце Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

Завяршылася мерапрыемства праглядам дакументальнага фільма «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1. Архівіст 2 кваліфікацыйнай катэгорыі Рыта Раўнейка знаёміць школьнікаў з умовамі захоўвання архіўных дакументаў
2. У лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі дакументаў
3. Школьнікі разгадваюць рэбусы
4. Архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі Вольга Сухарэвіч расказвае вучням пра архіўныя дакументы перыяду Вялікай Айчыннай вайны
5. Падчас прагляду фільма