Аб правядзенні пашыранага пасяджэння Вучонага савета БелНДІДАС па выніках работы за 2025 год
23 студзеня 2026 г. у Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы адбылося пашыранае пасяджэнне Вучонага савета, на якім былі падведзены вынікі работы інстытута за 2025 год. У рабоце Вучонага савета ў фармаце відэаканферэнцсувязі прыняў удзел намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў.
У справаздачным дакладзе дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў падвёў вынікі работы па ўсіх напрамках дзейнасці інстытута, даў ацэнку рабоце кожнага падраздзялення, адзначыў уклад кожнага работніка ў вырашэнне пастаўленых перад БелНДІДАС задач, вызначыў задачы на наступны перыяд. У абмеркаванні даклада прынялі ўдзел загадчыкі аддзелаў В.С.Пазднякоў, С.Я.Купрыянаў, А.В.Шумская, А.У.Хмялеўская.
А.Я.Цвяткоў даў здавальняючую ацэнку работы БелНДІДАС у 2025 годзе, падзякаваў супрацоўнікам інстытута за праведзеную работу, абазначыў асноўныя задачы, якія патрабуюць вырашэння ў 2026 годзе, накіраваў калектыў на далейшую плённую дзейнасць.
Па завяршэнні пашыранага пасяджэння Вучонага савета дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў выказаў падзяку калегам за праведзеную работу, уручыў узнагароды супрацоўнікам інстытута.
За якаснае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм і асаблівы ўклад у рэалізацыю задач, ускладзеных на архіўную галіну, і па выніках работы за 2025 год Ганаровай граматай Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы былі ўзнагароджаны: навуковы супрацоўнік аддзела архівазнаўства Ілля Уладзіміравіч Лютарэвіч, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства Анастасія Аляксееўна Сашко, тэхнічны рэдактар аддзела навукова-тэхнічнага рэдагавання і інфармацыі Наталля Аляксандраўна Паскробка.
![]() |
| 1. Выступленне дырэктара БелНДІДАС А.Я.Рыбакова са справаздачным дакладам на пашыраным пасяджэнні Вучонага савета |
![]() |
| 2. Выступленне намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткова |
![]() |
| 3. Узнагароджанне Ганаровай граматай БелНДІДАС малодшага навуковага супрацоўніка аддзела дакументазнаўства А.А.Сашко |
![]() |
| 4. Узнагароджанне Ганаровай граматай БелНДІДАС тэхнічнага рэдактара аддзела навукова-тэхнічнага рэдагавання і інфармацыі Н.А.Паскробка |
![]() |
| 5. Узнагароджанне Ганаровай граматай БелНДІДАС навуковага супрацоўніка аддзела архівазнаўства І.У.Лютарэвіча |




