Аб правядзенні сходу па падвядзенні вынікаў работы за 2025 год у Занальным дзяржаўным архіве ў г.Навагрудку

13 студзеня 2026 г. ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» адбыўся агульны сход калектыву па падвядзенні вынікаў работы за 2025 год, у якім у рэжыме відэаканферэнцыі прынялі ўдзел начальнік аддзела выкарыстання дакументаў, ідэалагічнай працы і міжнароднага супрацоўніцтва Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Байданава Юлія Уладзіміраўна і начальнік аддзела па архівах, загсах і іншых прававых пытаннях галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Забалотная Аліна Юзэфаўна.

З дакладам выступіла дырэктар дзяржархіва Забелінская Ала Сцяпанаўна, якая асвятліла вынікі работы ўстановы за 2025 год, адзначыўшы, што ўсе планавыя паказчыкі былі выкананы і перавыкананы, вызначыла галоўныя задачы на 2026 год і падзякавала работнікам за зладжаную работу і прафесіяналізм.

Юлія Уладзіміраўна і Аліна Юзэфаўна адзначылі добрыя вынікі работы дзяржархіва ў 2025 годзе, штогадовы рост паказчыкаў па асноўнай дзейнасці і пажадалі далейшых поспехаў і развіцця.

 

1. Дырэктар Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Навагрудку А.С.Забелінская падчас выступлення.
2. Калектыў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Навагрудку.