«Роднае ў дакументах»: Маладзечанскі архіў далучаецца да ініцыятыўнага праекта Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю

Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна запускае анлайн-чэллендж гістарычных фактаў у рамках ініцыятыўнага праекта Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь «Кожная пятніца — роднае, сваё!».

Мэта акцыі — паказаць, што архіўныя дакументы могуць стаць крыніцай натхнення і гонару за роднае. У адну с пятніц месяца архіў будзе дзяліцца адкрыццямі з фондаў: дакументамі, фотаздымкамі і газетнымі матэрыяламі, якія адлюстроўваюць гісторыю мясцовых вытворцаў і рамеснікаў, беларускую музыку, тэатр, літаратуру і не толькі.

Першы матэрыял чэлленджу прысвечаны «Маладзечанскаму торту». З архіўных дакументаў мы даведваемся, што кандытарскі выраб, які выпускаўся на мясцовым хлебазаводзе, у 1976 годзе быў удастоены знака якасці. Гэта сведчыць пра высокую культуру вытворчасці і стабільнасць рэцэптуры, а таксама пра тое, што любімы святочны пачастунак маладзечанцаў атрымаў афіцыйнае прызнанне на дзяржаўным узроўні.

Сёння, калі традыцыі спалучаюцца з інавацыямі, Маладзечанскі хлебазавод працягвае падтрымліваць марку якасці, а архіўныя дакументы нагадваюць нам: гісторыя роднага заўсёды жыве побач.

Падрабязней пра гісторыю кандытарскага вырабу ў архіўных дакументах.

Далучайцеся да чэлленджу «Роднае ў дакументах» і адкрывайце разам з намі багацце беларускай памяці!
#РоднаеУДакументах #ДзеньРоднагаСвайго #Кожнаяпятніцароднаесваё