Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» мерапрыемства, прысвечанага навагоднім святам

30 снежня 2025 г. у Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці адбылося святочнае мерапрыемства калектыву, прысвечанае надыходзячаму Новаму году і Калядам.

Кіраўнік архіва Юрый Васільевіч Шастапалаў падвёў вынікі мінулага года і павіншаваў калектыў з паспяховай рэалізацыяй намечаных планаў. Юрый Васільевіч асабліва адзначыў дружны камандны дух калектыву, а таксама пажадаў усім моцнага здароўя, прафесійнага поспеху, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Ад імя ГУЮ Гомельскага аблвыканкама на сходзе выступіў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Андрэй Анатольевіч Гуржый. Ён таксама падзякаваў калектыў абласнога архіва за добрасумленную працу і выдатныя паказчыкі ў працы, пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту і мірнага неба.

– Дзякуй за ваш уклад у архіўную справу і штодзённую самааддачу! Дазвольце павіншаваць вас з надыходзячым Новым годам! Няхай працоўная абстаноўка будзе камфортнай, а атмасфера ў калектыве – прыязнай і прыемнай, – сказаў Андрэй Анатольевіч.

Падрыхтаванае супрацоўнікамі архіва навагодняе віншаванне Дзеда Мароза і Снягуркі працягнула святочнае мерапрыемства.

 

1. Выступленне дырэктара архіва Ю.В.Шастапалава
2. Выступленне А.А.Гуржыя
3-5. На мерапрыемстве