Напярэдадні навагодніх свят у Дзяржархіве Віцебскай вобласці адбыліся спаборніцтвы па боўлінгу

Напярэдадні навагодніх свят у Дзяржархіве Віцебскай вобласці адбыліся спаборніцтвы па боўлінгу!

Мерапрыемства было арганізавана прафкамам архіва. Усяго ў спаборніцтве прынялі ўдзел 14 супрацоўнікаў!

Першае месца заняў галоўны захавальнік фондаў – Карпекін Канстанцін, другое месца падзялілі паміж сабой дырэктара архіва Кароль Аляксандр і загадчык гаспадарчай часткай Несцераў Аляксандр!

У спаборніцтве прыняла ўдзел адзін з самых вопытных супрацоўнікаў архіва – Янушкевіч Раіса Мікалаеўна, стаж працы якой у архіўнай галіне складае 46 гадоў!

Ну а ў цэлым перамагла – СЯБРОЎСТВА!

 

1. Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці – удзельнікі спаборніцтва
2–6. Падчас спаборніцтваў