Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» аб правядзенні мерапрыемства ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

24 снежня 2025 года ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» наведалі шматдзетную сям’ю Потэрба, у якой выхоўваюцца чацвёра дзяцей.

Новы год – незвычайнае свята, гэты час чараўніцтва, надзей і, вядома ж, падарункаў. Кожны з нас у дзяцінстве чакаў гэтага свята з нецярпеннем, марачы аб цудах і неспадзеўках.

І дзеці вераць: малыя – у Дзядулю Мароза, дзеці старэй – у чалавечую дабрыню, у тое, што ёсць людзі, якія здольныя падарыць шчасце дзецям! Кожнае дзіця заслугоўвае свята, і наша задача – захаваць у дзіцячых сэрцах веру ў цуд, каб іх вочы свяціліся шчасцем і мары спраўджваліся!

Рабятам былі ўручаны навагоднія падарункі і салодкія сувеніры.

На фота: Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» пры наведванні шматдзетнай сям’і Потэрба.