Аб правядзенні адзінага дня інфармавання «Кібербяспека і прафілактыка кіберзлачыннасці»

16 снежня 2025 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» было арганізавана мерапрыемства, у рамках правядзення адзінага дня інфармавання «Кібербяспека і прафілактыка кіберзлачыннасці».

Супрацоўнікі ўстановы былі азнаёмлены з матэрыялам, падрыхтаваным для правядзення інфармацыйна-прапагандысцкай работы. Кожны змог праверыць свае веды ў галіне інфармацыйнай бяспекі шляхам выканання тэставага задання. У завяршэнні мерапрыемства супрацоўнікам былі ўручаны памяткі па навучанні грамадзян правілам інфармацыйнай бяспекі.

 

1-2. Супрацоўнікі ўстановы падчас азнаямлення з матэрыялам, падрыхтаваным для правядзення інфармацыйна-прапагандысцкай работы.
3-6. Выкананне тэставага задання.