«Цяпло сэрцаў і сіла памяці»: у ЗГА ў г.Маладзечна далі старт акцыі « Нашы дзеці»
У Занальным дзяржаўным архіве ў г.Маладзечна дадзены старт дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Гасцямі мерапрыемства сталі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання дзяржаўнай установы «Маладзечанскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».
Архівісты падрыхтавалі для дзяцей насычаную праграму: быў прадстаўлены відэаролік аб дзейнасці архіва, прадэманстраваны каштоўныя дакументы, а таксама расказана пра спосабы іх рэстаўрацыі і рамонту. Асаблівае ўражанне на гасцей зрабіла экскурсія па «святая святых» — архіўных сховішчах, дзе беражліва захоўваецца гістарычная спадчына рэгіёнаў.
Партнёрам мерапрыемства выступіў дзіцячы цэнтр культуры «Расток». Яркім сюрпрызам стала тэатралізаваная праграма: спецыялісты ўстановы ў касцюмах чароўнага Снегавіка і ёлачнай Цацкі зладзілі танцы, вясёлыя гульні і інтэрактыў, які выклікаў шчыры водгук у юных удзельнікаў.
У канцы сустрэчы супрацоўнікі архіва ўручылі гасцям салодкія падарункі. Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання ДУ «Маладзечанскі РТЦСАН» з удзячнасцю адзначылі, што мерапрыемства ім вельмі спадабалася і надоўга застанецца ў памяці.
Дырэктар Зональнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна Іна Пудакевіч адзначыла, што кожнаму чалавеку важна адчуваць увагу і падтрымку грамадства. Яна пажадала ўдзельнікам акцыі моцнага здароўя, веры ў цуд і радасных святаў.
На фота: Падчас мерапрыемства
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |




