Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставіў дакументальную выставу «Яны змагаліся за Радзіму: Беларускія юрысты ў гады Вялікай Айчыннай вайны»
9 снежня 2025 г. у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё дакументальнай выставы «Яны змагаліся за Радзіму: беларускія юрысты ў гады Вялікай Айчыннай вайны», падрыхтаванай Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) і прымеркаванай да Дня юрыста.
З першых дзён нападу фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз юрысты ўсталі на абарону сваёй краіны. Яны актыўна ўдзельнічалі ў партызанскім руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выконваючы не толькі баявыя, але і арганізацыйныя, разведвальныя і прапагандысцкія функцыі, прыносячы свае веды ў сферы права, кіравання і адукацыі акупантамі, арганізацыі жыцця ў тыле ворага. Не менш каштоўным быў іх уклад у аднаўленне правапарадку пасля вызвалення Беларусi.
У час цяжкіх выпрабаванняў работнікі юстыцыі, удзельнічаючы разам з усім народам у Вялікай Айчыннай вайне, працягвалі весці работу па ўдасканаленні дзяржавы і яе прававой сістэмы. У 1946 – 1948 гг. у Мінску, Віцебску, Гомелі і Бабруйску адбыліся адкрытыя судовыя працэсы над фашысцкімі катамі, якія ўчынілі жахлівыя злачынствы. Ад імя беларускага народа юрысты ў адпаведнасці з духам і літарай закону асудзілі гэтыя злачынствы і пакаралі нацысцкіх злачынцаў.
І цяпер дзейнасць юрыстаў накіравана на забеспячэнне справядлівасці і законнасці ў грамадстве, стварэнне стабільнага механізма рэалізацыі прававых норм у рабоце дзяржаўных органаў.
На выставе НАРБ прадставiў архіўныя дакументы: асабістыя лісткі па ўліку партызанскіх кадраў; баявыя і службовыя характарыстыкі; узнагародныя лісты; Пастанова ЦК КП(б) Беларусі аб прадстаўленні да ўрадавай узнагароды работнікаў Народнага камісарыята юстыцыі Беларускай ССР, іншыя дакументы.
Савецкія юрысты дзякуючы актыўнаму ўдзелу ў барацьбе з ворагам і працы па выкананні законнасці ва ўмовах ваеннага часу ўнеслі істотны ўклад у справу агульнай Перамогі над самым падступным і магутным ворагам у гісторыі чалавецтва – гітлераўскім фашызмам.
![]() |
| 1. Дакументальная выстава «Яны змагаліся за Радзіму: Беларускія юрысты ў гады Вялікай Айчыннай вайны» |
![]() |
| 2. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка на адкрыцці дакументальнай выставы |
![]() |
| 3. Архіўныя дакументы на выставе |
![]() |
| 4. Архіўныя дакументы на выставе |
![]() |
| 5. Дакументы НАРБ на выставе |
![]() |
| 6. Дакументы НАРБ на выставе |
![]() |
| 7. Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь знаёмяцца з выставай |
![]() |
| 8. Вядучы архівіст НАРБ В.П.Гарматны знаёміць супрацоўнікаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з выставай |







