Кіналекторый у НГЗУ «Рэчыцанафта» РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта»

4 снежня 2025 года на базе НГЗУ «Рэчыцанафта» РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» Занальным дзяржаўным архівам у г.Рэчыцы быў праведзены кіналекторый, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.

У час мерапрыемства архівісты расказвалі рэчыцкім нафтавікам аб асноўных этапах вайны, пасля чаго адбылася дэманстрацыя дакументальнага фільма Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў «Гісторыя Вялікай Перамогі».

 

1. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка расказвае работнікам НГЗУ «Рэчыцанафта» аб Вялікай Айчыннай вайне і змесце фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»
2-5. У час паказа дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»