Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб генацыдзе нямецка-фашысцкіх захопнікаў у адносінах да мірных жыхароў

У архіўнай калекцыі лічбавых копій на правах арыгіналаў дакументаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі СССР па расследаванню злачынстваў фашызму захоўваецца пратакол допыту сведкі распраў нямецкіх акупантаў і іх памагатых над мірным насельніцтвам – жыхаркі вёскі Крынкі Васілевіцкага (зараз – Рэчыцкага) раёна Надзеі Фёдараўны Грыб (Ф.864. Воп.1. Спр.12. Арк.104-104адв). Яе паказанні з’яўляюцца сведчаннем таго, што ў метадах расправы над жыхарамі акупіраванай тэрыторыі СССР фантазія гітлераўцаў не ведала межаў. Н.Ф.Грыб расказала наступнае:

«У жніўні 1943 года ў час ўборкі, калі вёска была спалена, мой сын Грыб Міхаіл Васільевіч, 1923 года нараджэння, студэнт Навабарысаўскага ляснога тэхнікума, камсамолец, і я разам усёй сям’ёй былі на сваёй сядзібе. У гэты час прыехаў атрад немцаў колькасцю 70 чалавек. Усё насельніцтва, якое было на сваіх участках, было сабрана разам. З 300 чалавек было выбрана 6, у ліку якіх была дзяўчына, якая працавала ў магазіне прадаўшчыцай да пачатку гітлераўскага нападзення. Пасля іх усіх закатавалі да смерці. Усіх білі прыкладамі, павыбівалі вочы, павыкручвалі рукі. Дзяўчыне паабразалі мяса ад кісцей рук і пазадзіралі да лакцей. Паводле расказу многіх людзей, усіх катавалі з 2 гадзін дня да 6 гадзін вечара. Пасля ўсіх расстралялі ў адной магіле».

 

.
1-2. ЗДАРэч. Ф.864. Воп.1. Спр.12. Арк.104-104адв