Сустрэча працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна з намеснікам начальніка ГГАНС С.А.Падачэнка у рамках правядзення МНС з 24 лістапада па 14 снежня 2025 года інфармацыйнай кампаніі сярод насельніцтва аб эфектыўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў (АПІ), неабходнасці іх устаноўкі і своечасовага абслугоўвання

05 снежня 2025 года адбылася сустрэча працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна з намеснікам начальніка ГГАНС С.А.Падачэнка, у рамках правядзення МНС з 24 лістапада па 14 снежня 2025 года інфармацыйнай кампаніі сярод насельніцтва аб эфектыўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў (АПІ), неабходнасці іх усталёўкі і своечасовага абслугоўвання. С.А.Падачэнка паведаміў пра найболей распаўсюджаныя прычыны пажараў і меры іх прадухілення. Асаблівая ўвага была нададзена ролі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, як элемента, які садзейнічае прадухіленню моцных узгаранняў. У завяршэнне супрацоўнікі архіва праглядзелі фільм падрыхтаваны МНС.

 

Працоўны калектыў НГАБ у г.Гродна падчас сустрэчы.