Аб правядзенні пасяджэння калегіі ў Дэпартаменце па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

27 лістапада 2025 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, у якім прыняў удзел Намеснік Міністра юстыцыі А.М.Кот.

На пасяджэнні калегіі былі разгледжаны наступныя пытанні:

1. Аб ходзе рэалізацыі рэспубліканскімі архіўнымі ўстановамі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. нумар 1 «Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны».
2. Аб ходзе рэалізацыі рэспубліканскімі архіўнымі ўстановамі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 г. №5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый».

Па першым пытанні з дакладам выступіла начальнік аддзела выкарыстання дакументаў, ідэалагічнай работы і міжнароднага супрацоўніцтва Ю.В.Байданава.

Судаклад прадставіў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі М.М.Глушакоў.

Калегіяй адзначана, што дзяржаўным архіўным установам разам з прадаўжэннем работы, накіраванай на забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы, неабходна ўзмацніць работу ў калектывах, накіраваную на павышэнне адказнасці работнікаў за асабістую бяспеку і ўласнае здароўе, бяспеку навакольных у працэсе выканання імі сваіх функцыянальных (службовых) абавязкаў.

Падводзячы вынікі разгляду першага пытання, дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў звярнуў увагу дырэктараў дзяржаўных архіўных устаноў на безумоўнае выкананне норм захаванасці як Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, так і матэрыяльных каштоўнасцей пры правядзенні будаўнічых і рамонтных работ.

Выступаючы па другім пытанні, начальнік аддзела арганізацыйна-аналітычнай работы, фінансавання і бухгалтарскага ўліку А.Р.Сіман далажыла аб праводзімай рабоце па рэалізацыі рэспубліканскімі архіўнымі ўстановамі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 г. №5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый» (далей – Дэкрэт №5).

Судакладчыкам па другім пытанні выступіў дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.М.Ганчар, які асвятліў практыку работы ў архіве па адпаведных напрамках дзейнасці: ахова працы і тэхніка бяспекі, правядзенні атэстацыі кіраўнікоў і спецыялістаў, прыём на работу ў адпаведнасці з нормамі Дэкрэта №5.

Па выніках разгляду другога пытання, дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў указаў на неабходнасць правядзення работы па выкананні патрабаванняў Дэкрэта №5 у архіўных установах на сістэмнай аснове, з улікам ажыццяўлення сістэмнага параўнальнага аналізу дысцыплінарнай практыкі.

Членамі калегіі работа дзяржаўных архіўных устаноў па пытаннях парадку дня прызнана здавальняючай.

 

1. Пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
2. Выступае начальнік аддзела выкарыстання дакументаў, ідэалагічнай работы і міжнароднага супрацоўніцтва Ю.В.Байданава
3. Выступае дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі М.М.Глушакоў
4. Выступае начальнік аддзела арганізацыйна-аналітычнай работы, фінансавання і бухгалтарскага ўліку А.Г.Сіман
5. Выступае дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.М.Ганчар