Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна азнаямленчай практыкі для студэнтаў 3 курса аддзялення дакументацыйнага забеспячэння ўпраўлення гуманітарнага каледжа УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»
25 і 26 лістапада 2025 года у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» праведзена азнаямленчая практыка для студэнтаў 3 курса аддзялення дакументацыйнага забеспячэння ўпраўлення гуманітарнага каледжа УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы». У час практыкі студэнты пазнаёміліся са спецыфікай работы прыёмнай архіва, а таксама даведаліся пра асаблівасці работы, звязанай з вядзеннем дакументацыі архіваахоўніка і загадчыка навукова-даведачнай бібліятэкі.
На фота: Студэнты падчас азнаямленчай практыкі ў архіве.
![]() |
