Удзел каманды Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў «Архіўныя кадры» ў X чэмпіянаце па інтэлектуальных гульнях сярод устаноў і арганізацый Дзяржыншчыны

24 кастрычніка 2025 г. у Дзяржынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся трэці этап X чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях сярод устаноў і арганізацый г. Дзяржынска і Дзяржынскага раёна. На гэтым этапе ўдзельнікі турніру традыцыйна гуляюць у «Сваю гульню», па выніках якой каманда Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (далей – БДАКФФД) «Архіўныя кадры» заваявала I месца. Фінальная гульня чэмпіянату адбудзецца ў снежні 2025 г.

Каманда БДАКФФД паспяхова ўдзельнічае ў раённым чэмпіянаце па інтэлектуальных гульнях з 2020 г. Па выніках гульняў двойчы каманда заваёўвала I месца – у 2021 і 2022 гг.

 

1.Удзельнікі каманды «Архіўныя кадры» на X чэмпіянаце па інтэлектуальных гульнях сярод устаноў і арганізацый Дзяржыншчыны, 25 кастрычніка 2025 г., г. Дзяржынск.